Спадчына: Духавая музыка
Чацвер, 17 Сакавік 2016 13:11
2016 г. – 20 гадоў з часу правядзення (1996) міжнароднага фестывалю духавой музыкі «Беларускія фанфары»
У канцы 1980-х гадоў Міністэрства культуры БССР звярнулася да пытання развіцця духавой музыкі ў рэспубліцы. У выніку з’явілася пастанова аб правядзенні 9 мая 1989 года ў Мінску Рэспубліканскага свята духавой музыкі, прысвечанага 44-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У грандыёзным свяце прынялі ўдзел каля 30-ці духавых аркестраў з розных куткоў Беларусі. З таго часу правядзенне святочных мерапрыемстваў з актыўным удзелам духавых аркестраў стала традыцыйным.